Каментарый да Указа № 21 ад 17 студзеня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 21 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".

    Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым-маі 2018 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

    Выкананне Указа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

    Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.