Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб павышэнні пенсій

21 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў Указ № 232 "Аб павышэнні пенсій".

Прадугледжана ў мэтах павышэння працоўных пенсій правесці іх пераразлік з 1 ліпеня 2020 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6%.

Фінансаванне расходаў па рэалізацыі Указа будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь