Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па хакеі

10 студзеня 2020 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 10 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай".

Дакумент распрацаваны з улікам вопыту правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША, у ім прадугледжваецца комплекснае вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе пройдзе ў Беларусі і Латвіі.

Указам устанаўліваецца бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў спаборніцтваў і замежных турыстаў, бясплатны праезд у грамадскім транспарце для акрэдытаваных асоб і вызваленне ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах. Дакументам урэгуляваны пытанні медыцынскага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў, выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, размяшчэння сацыяльнай рэкламы.

Акрамя таго, прадугледжана прадастаўленне Дырэкцыі чэмпіянату свету беспрацэнтнай вяртальнай бюджэтнай пазыкі, а таксама меры, што даюць магчымасць знізіць затраты і забяспечыць высокі ўзровень правядзення мерапрыемства.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь