Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб інавацыйных праектах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 301 "Аб інавацыйных праектах". Дакументам зацвярджаюцца дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

    Указам скарэкціраваны пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны. У гэты спіс уключаны 21 новы праект. Таксама дапаўняецца пералік мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры Беларусі.

    Зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне дзевяці праектаў размешчаных у рэгіёнах арганізацый, напрыклад, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік", "Чырвоны харчавік", "Аршанскі інструментальны завод", "Баранавіцкі завод станкапрылад".

    Прыняцце Указа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дасць магчымасць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей, развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры.