Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый"

29 снежня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 467 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый".

Указам прадугледжваецца павышэнне тарыфных акладаў (да  300%) работнікам бюджэтных навуковых арганізацый. Пры гэтым рашэнне аб павышэнні да 200% будзе прымацца кіраўнікамі бюджэтных навуковых арганізацый, звыш 200% - органамі дзяржаўнага кіравання, у веданні якіх знаходзяцца бюджэтныя навуковыя арганізацыі, і НАН Беларусі.

Акрамя таго, Указам размежаваны паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, НАН Беларусі ва ўстанаўленні галіновых стымулюючых выплат, пашыраны правы кіраўнікоў бюджэтных навуковых арганізацый ва ўрэгуляванні ўзроўню аплаты працы работнікаў у залежнасці ад вырашаемых імі задач, зняты абмежаванні ў памеры 40% фонду заработнай платы і эканоміі сродкаў, прадугледжаных на аплату працы, пры накіраванні іх на прэміраванне і ўстанаўленне стымулюючых выплат работнікам за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.

Указ распрацаваны ў мэтах удасканалення аплаты працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый з улікам спецыфікі іх дзейнасці і накіраваны на стварэнне ўмоў для эфектыўнага кіравання рэсурсамі ў мэтах стымулявання працы вучоных зыходзячы з важнасці праводзімых імі даследаванняў, а таксама павышэння статусу вучонага і прэстыжнасці навуковай дзейнасці.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь