Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб аб'яўленні 2021-га Годам народнага адзінства

4 студзеня 2021 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства". Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, з'яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Згодна з Указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
© 2021, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь