Бел
Галоўная   /  Падзеі

У Беларусі ўдакладнены парадак праходжання ваеннай службы і службы ў рэзерве

3 мая 2019 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 167 "Аб змяненні Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якім карэкціруюцца палажэнні аб парадку праходжання ваеннай службы і службы ў рэзерве.

Папраўкі прыняты для прывядзення гэтых дакументаў у адпаведнасць з нормамі сучаснага заканадаўства.

У Палажэнні аб парадку праходжання ваеннай службы ўдакладнены парадак вылічэння тэрміну ваеннай службы, заключэння кантрактаў пры прадаўжэнні тэрмінаў ваеннай службы, фарміравання атэстацыйных камісій, прадастаўлення водпускаў і іх працягласць, а таксама пакрыцця расходаў, затрачаных на навучанне ў ваенных навучальных установах.

У Палажэнні аб парадку праходжання службы ў рэзерве карэкціруецца парадак прысваення воінскіх званняў рэзервістам і іх звальнення.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь