Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб прыцягненні да адказнасці шэрага службовых асоб

19 верасня 2019 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім за непрыняцце мер па навядзенні парадку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі прыцягнуты да адказнасці шэраг службовых асоб.

Строгае папярэджанне атрымалі Прэм'ер-міністр Сяргей Румас, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта даручана забяспечыць прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама У.Прывалава, кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля С.Казачка, намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама В.Атаманчука.

Губернатару таксама даручана забяспечыць вызваленне ад займаемых пасад у сувязі з пераводам на іншую работу начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта С.Парошына, начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Л.Крылісценка, намесніка кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Я.Копы, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля А.Дземенчука, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля К.Шарамавай, дырэктара сярэдняй школы № 15 Гомеля М.Чарненка.

Прэм'ер-міністру, Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністру адукацыі і старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта даручана забяспечыць прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці іншых службовых асоб, вінаватых у неналежнай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі; аднавіць на рабоце Л.Чацвярткову на пасадзе настаўніка пачатковых класаў сярэдняй школы № 15 Гомеля; прыняць вычарпальныя меры па выкананні даручэнняў Прэзідэнта Беларусі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі.

Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь