Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву № 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву № 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны", у якой выкладзены рашэнні, прынятыя 23 лістапада 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе.
У дакуменце таксама змешчаны пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы па ўстараненні існуючых у галіне праблем і павышэнні яе эфектыўнасці. Яны датычацца выканання нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў, у тым ліку жылых дамоў, падтрымання сярэдняга кошту квадратнага метра жылля, што будуецца з дзяржпадтрымкай, у памеры, які не перавышае сярэднямесячную заработную плату, зніжэння да аднаго года тэрміну накіравання шматдзетных сем'яў на будаўніцтва жылля.
Рашэнні,
выкладзеныя ў Дырэктыве, будуць садзейнічаць развіццю
гарадоў-спадарожнікаў, павелічэнню аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля,
комплекснаму развіццю тэрыторый населеных пунктаў, павышэнню якасці і
скарачэнню тэрмінаў падрыхтоўкі праектнай дакументацыі, устойліваму
развіццю і росту эфектыўнасці арганізацый будаўнічага комплексу,
павышэнню іх канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешніх рынках.
Дакумент
таксама накіраваны на павышэнне ўзроўню вытворча-тэхналагічнай,
выканальніцкай і плацежнай дысцыпліны ў будаўнічай галіне, скарачэнне
колькасці адміністрацыйных працэдур і спрашчэнне парадку іх ажыццяўлення
на ўсіх этапах будаўніцтва, укараненне інфармацыйных тэхналогій у
праектаванні і будаўніцтве, стварэнне эканамічных і сацыяльных умоў для
захавання кадравага патэнцыялу галіны.
Сістэмная
рэалізацыя прынятых рашэнняў дасць магчымасць будаўнічай галіне выйсці
на якасна новы ўзровень развіцця, забяспечыць патрэбнасці нацыянальнай
эканомікі ў высокаэфектыўнай будаўнічай прадукцыі і насельніцтва якасным
і даступным жыллём. Будуць скарочаны тэрміны і кошт будаўніцтва,
зніжана матэрыяла- і энергаёмістасць, павышаны якасць і
канкурэнтаздольнасць прадукцыі, а таксама нарошчаны экспартны патэнцыял.