Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву № 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву № 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".
У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 20 кастрычніка 2017 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, даручэнні і патрабаванні кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Асноўнымі
мэтамі, што вызначаюць перспектыўныя напрамкі развіцця галіны,
з'яўляюцца павышэнне якасці паслуг і правядзенне справядлівай тарыфнай
палітыкі, аказанне дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаным і сацыяльна
слабаабароненым катэгорыям грамадзян, удасканаленне работы з
насельніцтвам, развіццё механізмаў грамадскага кантролю ў сферы ЖКГ,
стымуляванне грамадзян да ўдзелу ў рэалізацыі энергаэфектыўных
мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе, шырокае ўключэнне насельніцтва ў
работу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.
Дырэктыва
таксама накіравана на ўдасканаленне абыходжання з камунальнымі адходамі
(скарачэнне аб'ёмаў іх накаплення, больш глыбокая перапрацоўка і
другаснае выкарыстанне гэтых адходаў), паэтапная адмова ад
поліэтыленавай упакоўкі з яе замяшчэннем экалагічна бяспечнай, у тым
ліку са шкла і паперы.
Комплекснае
вырашэнне пастаўленых задач дасць магчымасць выйсці на якасна новы
ўзровень прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг і работы з
насельніцтвам, забяспечыць павышэнне камфортнасці ўмоў пражывання,
стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці арганізацый
жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устойлівага развіцця аб'ектаў
камунальнай інфраструктуры, забяспечыць удасканаленне структуры
кіравання ЖКГ і павысіць узровень прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для
галіны.
У
2020 годзе плануецца дасягнуць уводу 3,6 млн. кв.м агульнай плошчы
жылых дамоў пасля капітальнага рамонту і павялічыць да 25 працэнтаў
узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў. У 2025 годзе
плануецца забяспечыць 100 працэнтаў спажыўцоў якаснай пітной вадой.