Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў Савета Рэспублікі

    У адпаведнасці з часткай другой артыкула 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў  членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання Уладзіміра Даманеўскага (старшыню Магілёўскага аблвыканкама), Анатоля Ліса (старшыню Брэсцкага  аблвыканкама), Мікалая Шарстнёва (старшыню Віцебскага аблвыканкама). Адпаведныя ўказы Прэзідэнт падпісаў 22 студзеня.