Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка назначыў чатырох суддзяў Канстытуцыйнага Суда Беларусі

28 лютага 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 96 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".

Суддзямі Канстытуцыйнага Суда назначаны Ала Бодак, Лілія Козырава, Пётр Міклашэвіч і Вольга Сяргеева.

Валянціна Падгруша вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку з наступным інфармаваннем аб яе вызваленні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Тэгі: Кадры
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь