Афіцыйны візіт у Сербію

  • 24
  • 3:20
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Сербія.

Пасля ўрачыстай цырымоніі сустрэчы ў Нацыянальным аэрапорце імя Ніколы Тэслы Кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў манументальны маўзалей - помнік Невядомаму герою на вяршыні гары Авала, дзе ўсклаў вянок і пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей маўзалея: "Аддаю даніну памяці ўсім сербскім воінам, якія не пашкадавалі свайго жыцця за свабоднае, мірнае і шчаслівае жыццё ў Сербіі, працвітанне і дабрабыт брацкага сербскага народа".