Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне выконваючаму абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандру Турчынаву

    У сувязі з гібеллю людзей у выніку трагічных падзей у шэрагу рэгіёнаў Украіны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне выконваючаму абавязкі Прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандру Турчынаву.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб гібелі людзей у выніку трагічных падзей у шэрагу рэгіёнаў Украіны. Выказваю шчырыя спачуванні народу Украіны, родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым".