Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са спробай ваеннага перавароту ў гэтай краіне.

    У пасланні выказваюцца словы падтрымкі і салідарнасці з легітымнай уладай Турцыі.