Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Падзячнае пісьмо Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу

12 снежня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў падзячнае пісьмо Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу за цёплы прыём, аказаны ўсёй беларускай дэлегацыі ў час афіцыйнага візіту ў Сербію.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перагаворы ў Бялградзе прайшлі ў атмасферы адкрытасці, шчырасці і ўзаемнага даверу. "Упэўнены, што падпісаныя ў час візіту пагадненні і кантракты дадуць магчымасць істотна павялічыць эфектыўнасць нашага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, устанавіць плённыя сувязі і адкрыць новыя напрамкі сумеснай работы", - гаворыцца ў пісьме.

Аляксандр Лукашэнка таксама запэўніў Аляксандра Вучыча, што беларускім бокам усе дасягнутыя дамоўленасці будуць няўхільна выконвацца. Кіраўнік дзяржавы разлічвае на працяг дружалюбных кантактаў і запрасіў Аляксандра Вучыча наведаць Беларусь у любы зручны час.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь