Аляксандр Лукашэнка на палях саміту СНД правёў двухбаковыя сустрэчы
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня на палях саміту СНД у Душанбэ правёў шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі лідарамі.
У прыватнасці, адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Бакі абмеркавалі стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыю ранейшых дамоўленасцей і перспектыўныя напрамкі для развіцця ўзаемадзеяння.
Было адзначана, што, нягледзячы на зробленыя апошнім часам практычныя крокі да пашырэння двухбаковых адносін, гэты патэнцыял далёка не вычарпаны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў
У кулуарах саміту Прэзідэнт Беларусі таксама даў кароткае інтэрв'ю прадстаўнікам расійскага тэлебачання.
"Пытанне бяспекі - гэта, можна сказаць, цэнтральнае пытанне сённяшняга саміту. Усе прэзідэнты аб гэтым гавораць. Нават мы, здавалася б, спакойная Беларусь, пастаянна аб гэтым гаворым, улічваючы яшчэ і тыя небяспекі і выклікі, якія тояць у сабе дзеянні заходніх дзяржаў і НАТА каля нашых граніц, каля граніц Саюзнай дзяржавы", - заявіў у інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка.
"Дарэчы, мы ў такім канфідэнцыяльным парадку абмяркоўвалі гэту праблему з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным). Я не буду канкрэтызаваць, але асабіста мы размаўлялі менавіта па гэтым пытанні", - удакладніў Прэзідэнт.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што ў сферы бяспекі хапае для разгляду і іншых фактараў, у тым ліку ваенных."Вазьміце ў нас - аб гэтым шмат цяпер на саміце гаварылі, не адзін прэзідэнт. І я там аб гэтым гаварыў, і Нурсултан Абішавіч (Назарбаеў). Пытанні ўсходу Украіны, пытанні Прыднястроўя, асабліва Нагорнага Карабаха. Нам бы неяк сарганізавацца і рассекчы гэтыя гордзіевы вузлы. І многія іншыя", - сказаў беларускі лідар.