Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з канцэпцыямі параднай формы для алімпійцаў

17 кастрычніка 2017 года
Прэзідэнт азнаёміўся з канцэпцыямі параднай формы для алімпійцаў
глядзіце таксама: відэа
17 кастрычніка 2017 года
Прэзідэнт азнаёміўся з канцэпцыямі параднай формы для алімпійцаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з прапануемымі канцэпцыямі параднай формы для беларускай дэлегацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у лютым 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя).

Кіраўніку дзяржавы прадставілі калекцыі, распрацаваныя двума беларускімі дызайнерамі. Людміла Лабкова сумесна з канцэрнам "Беллегпрам" стварыла парадную форму ў стылі casual. У ёй дамінуе светла-шэры тон, элегантнасць падкрэсліваюць чырвоныя аксесуары і дэталі.

Юлія Латушкіна, у адзенні якой беларускія алімпійцы пакаралі Рыа, разам са швейным атэлье пры Галоўным гаспадарчым упраўленні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта вырашыла апрануць спартсменаў у больш строгім, але не менш арыгінальным стылі.

Характэрна, што абодва дызайнеры пастараліся раскрыць беларускія традыцыі, шырока выкарыстаўшы пры стварэнні адзення нацыянальныя матывы.

За аснову алімпійскай параднай формы для беларускай дэлегацыі вырашана ўзяць варыянт, прапанаваны Людмілай Лабковай. Пры гэтым па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ўсе прадстаўленыя калекцыі будуць адшыты і пастаўлены для далейшага продажу ў буйнейшыя ўнівермагі краіны.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь