Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення з Дзяржавай Ізраіль аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 верасня.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.