Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Савета Бяспекі

17 ліпеня 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Савета Бяспекі. Кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 ліпеня адпаведны Указ № 271.

У склад Савета Бяспекі ўключаны Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Іван Тэртэль, Міністр абароны Віктар Хрэнін, Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, начальнік Генеральнага штаба - першы намеснік Міністра абароны Аляксандр Вальфовіч.

УВыключаны са складу Савета Бяспекі Станіслаў Зась, Леанід Анфімаў і Сяргей Румас. Пасады Рамана Галоўчанкі і Андрэя Раўкова выкладзены ў новай рэдакцыі - Прэм'ер-міністр і Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі адпаведна.

Тэгі: Кадры
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь