Аляксандр Лукашэнка аб'явіў заўвагу Мікалаю Шарстнёву і Уладзіміру Даманеўскаму

    Старшыням Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміру Даманеўскаму аб'яўлена заўвага за незабеспячэнне выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб своечасовай выплаце заработнай платы. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.