Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову Міністру адукацыі Ігару Карпенку

    Міністру адукацыі Беларусі Ігару Карпенку аб'яўлена вымова за непрыняцце належных мер па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.