Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову губернатарам Віцебскай і Магілёўскай абласцей

    Старшыням Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміру Даманеўскаму аб'яўлена вымова за незабеспячэнне выканання даручэння Прэзідэнта Беларусі аб своечасовай выплаце заработнай платы. Адпаведнае распараджэнне "Аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці" падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.