Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускіх і замежных СМІ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

    Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы Незалежнасці і будзе трансліравацца ў прамым эфіры па Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Пачнецца прэс-канферэнцыя ў 11.00.

    Плануецца, што ў ёй прымуць удзел 260 журналістаў са 152 газет, 16 інфармацыйных агенцтваў, 3 інтэрнэт-выданняў, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыі, уключаючы праграмы рэгіянальнага радыёвяшчання. Рэгіёны Беларусі будуць прадстаўляць 142 журналісты.