Зварот са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
- 18
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Цэнтральным раздзелам Паслання стаў эканамічны блок з акцэнтам на інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі. Кіраўніком дзяржавы таксама былі раскрыты прыярытэты сацыяльнай палітыкі Беларусі, у прыватнасці, у галіне ўдасканалення пенсійнай сістэмы, аховы здароўя, адукацыі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена ключавым напрамкам знешняй палітыкі Беларусі, задачам у кадравай сферы.
Кіраўнік дзяржавы адказаў на 15 пытанняў дэпутатаў, якія, у тым ліку, датычыліся ўмацавання нацыянальнай бяспекі, уступлення Беларусі ў СГА, працоўных адносін, рэлігійнай палітыкі, некаторых рэгіянальных праблем, асабліва ў святле пераадолення негатыўных наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
На мерапрыемстве прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.