Бел
Галоўная   /  Падзеі

Аляксандр Лашын назначаны намеснікам старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз

22 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксандра Лашына намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 кастрычніка.

На падставе яшчэ аднаго Указа ад адпаведнай пасады вызвалены Максім Варонін. Ён прыкамандзіраваны да Генеральнай пракуратуры з пакіданнем яго ў кадрах Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Тэгі: Кадры
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь