Аляксандр Барсукоў назначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў

    Аляксандр Барсукоў вызвалены ад пасады начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама і назначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў. Адпаведны Указ № 400 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада.

    Яшчэ адным Указам Кіраўнік дзяржавы вызваліў Віктара Дубаўца ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў. Ён назначаны начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС.

    Прэзідэнт таксама вызваліў Аляксандра Кобрусева ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў.