Алена Спірыдовіч узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны

    Алена Спірыдовіч, карэспандэнт спецыяльны аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 ліпеня.