Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Алена Купчына вызвалена ад пасады пасла Беларусі ў Аўстрыі

25 лютага 2020 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Алену Купчыну ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі, а таксама Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Адпаведны Указ Прэзідэнт падпісаў 25 лютага.

Алена Купчына прадоўжыць работу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі - дырэктара Дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі Сакратарыята АБСЕ.
Тэгі: Кадры
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь