Алег Двігалеў назначаны Cтаршынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

    Генерал-маёр Алег Двігалеў назначаны Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і вызвалены ад пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ 18 ліпеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.