Альберт Ліханаў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў  ордэнам Францыска Скарыны прэзідэнта Саюза грамадскіх фондаў "Міжнародная асацыяцыя дзіцячых фондаў" (Масква), старшыню Агульнарасійскага грамадскага дабрачыннага фонду "Расійскі дзіцячы фонд" Альберта Ліханава. Адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 лістапада.

    Высокай дзяржаўнай узнагароды Альберт Ліханаў удастоены за вялікія заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.