Афіцыйны візіт у Ісламскую Рэспубліку Пакістан

  • 34
28-29 мая Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка робіць афіцыйны візіт у Ісламскую Рэспубліку Пакістан.

28 мая ў аэрапорце Ісламабада адбылася цырымонія сустрэчы беларускага лідара. Кіраўніка дзяржавы сустракаў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф.

Далей прайшлі афіцыйныя перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам.
 
Кіраўніка дзяржавы, які прыбыў да афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Пакістана "Айван-е-Садр", каля ўвахода ў рэзідэнцыю сустрэў Мамнун Хусэйн. Прэзідэнты спачатку паразмаўлялі ў асабістым кабінеце Мамнуна Хусэйна сам-насам, а затым прадоўжылі перагаворы з удзелам членаў дэлегацыі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Пакістана вельмі эфектыўна развіваюцца адносіны. "У нас няма практычна ніякіх праблем у сферы палітыкі, мы супрацоўнічаем у міжнародных арганізацыях, падтрымліваем адзін аднаго. Я лічу, гэтым шляхам трэба ісці, падцягваючы да гэтага супрацоўніцтва і дэпутатаў, і кіраўнікоў ведамстваў", - сказаў беларускі лідар. "Што датычыцца эканомікі, тут нам трэба сур'ёзна папрацаваць", - лічыць ён. "Адкрыццё пасольства ў Ісламабадзе - гэта першы значны крок з нашага боку, які сведчыць аб тым, што мы прыйшлі да вас з вашага дазволу сур'ёзна і надоўга", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Вечарам Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у афіцыйным абедзе ад імя Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан.