Адобраны праекты пагадненняў аб абарачэнні медыцынскіх вырабаў і лекавых сродкаў у ЕАЭС

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 18 снежня адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у Еўразійскім эканамічным саюзе.

    Кіраўнік дзяржавы адобрыў таксама ў якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння лекавых сродкаў у ЕАЭС.

    На правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў і іх падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства аховы здароўя Беларусі.