Адобраны праект Рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 сакавіка.

    Дакумент рэгулюе дзейнасць банка ў краіне.

    Міністэрства эканомікі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце гэтага пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці.