Адобраны праект пагаднення з Чылі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Чылі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

    Акрамя таго, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч упаўнаважаны на падпісанне Мінамацкай канвенцыі аб ртуці, прынятай у г. Кумамота 10 кастрычніка 2013 года.

    Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 верасня.