Адкрыццё XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

  • 6

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

"Крыніцай сілы і энергіі нашага фестывалю служыць славянская культура - адна з самых старажытных, самабытных і багатых на Зямлі. Яна ўвабрала ў сябе традыцыі Усходу і Захаду. Беражліва захавала інтэлектуальную і духоўную спадчыну многіх пакаленняў", - заявіў Кіраўнік дзяржавы, выступаючы на адкрыцці фестывалю.

"Мы, славяне, цэнім і шануем талент. І не падзяляем людзей, якія маюць яго, на сваіх і чужых. Таму мы так рады бачыць на гэтым свяце прадстаўнікоў розных кантынентаў, краін і народаў. Наш праект даўно выйшаў за рамкі толькі славянскага форуму. З кожным годам ён пашырае мастацкія, і, што немалаважна, геаграфічныя межы. Пры гэтым "Славянскі базар" не страчвае галоўны стрыжань і ядро - мастацтва брацкіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны, якія стаялі ля яго вытокаў", - адзначыў Прэзідэнт.

Гаворачы аб бягучай сітуацыі ва Украіне, Кіраўнік дзяржавы заявіў: "Ніякай вайны народаў сёння няма. Не ваюе ва Украіне народ з народам, з беларусамі, рускімі і гэтак далей, і нават з украінцамі. Ёсць нягодныя, непрыстойныя палітыкі, якія некалі недаацанілі гэта адзінства, важнасць гэтага адзінства, з'явілася трэшчына, а ў гэту трэшчыну пралезлі нашы праціўнікі і ворагі".

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і і мастацтва скульптару Івану Міско (Беларусь) і вядомаму даследчыку архітэктуры Інесе Слюньковай (Расія). Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" была ўручана народнай артыстцы Расійскай Федэрацыі Надзеі Бабкінай.