Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Адкрыццё Нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Душанбэ

15 мая 2018 года
Адкрыццё Нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Душанбэ
глядзіце таксама: відэа
15 мая 2018 года
Адкрыццё Нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Душанбэ
Афіцыйны візіт у Рэспубліку Таджыкістан
глядзіце таксама: фота
14 мая 2018 года
Афіцыйны візіт у Рэспубліку Таджыкістан
33 фота

Нацыянальная выстаўка Беларусі афіцыйна адкрылася ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ. Чырвоную стужку на ўваходзе ў экспазіцыю ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон.

Выстаўка ў Таджыкістане - адна з буйнейшых нацыянальных экспазіцый Беларусі за апошнія гады.

Першапачаткова планавалася, што Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Таджыкістане прадоўжыцца па 17 мая, аднак у самым пачатку агляду экспазіцыі Эмамалі Рахмон выказаў меркаванне, што тры дні - вельмі кароткі перыяд для таго, каб усе жадаючыя маглі паўнацэнна азнаёміцца з магчымасцямі супрацоўніцтва з Беларуссю і прапануемым асартыментам прадукцыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы згадзіўся з гэтым. У выніку было даручана, каб замест трох дзён выстаўка працавала на працягу тыдня.

Прэзідэнты падрабязна азнаёміліся з экспазіцыяй, падоўгу затрымліваючыся ля некаторых стэндаў і абмяркоўваючы канкрэтныя напрамкі і магчымыя праекты па развіцці супрацоўніцтва ў тых ці іншых сферах. Вялікую цікавасць у Эмамалі Рахмона выклікала прадукцыя беларускіх прамысловых прадпрыемстваў. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі перспектывы далейшага прасоўвання на рынак Таджыкістана прадукцыі ААТ "БелАЗ". Пры гэтым у працэсе агляду экспазіцыі не раз узнікала тэма стварэння сумесных прадпрыемстваў. Напрыклад, Прэзідэнт Таджыкістана прапанаваў вывучыць пытанне аб адкрыцці зборачнай вытворчасці беларускага ліфтавага абсталявання, у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў. Цікавасць таксама выклікала сучасная камунальная тэхніка, у прыватнасці, электробусы "Белкамунмаша". Як высветлілася, беларускае прадпрыемства ўжо выйграла тэндар на пастаўку ў Душанбэ першых чатырох электробусаў.

На галіновых раздзелах выставачнай экспазіцыі прадстаўлены арганізацыі, якія працуюць у сферах харчовай прамысловасці, машынабудавання, прамысловага і спецыялізаванага абсталявання, бытавога прыборабудавання, адукацыі, навукі і тэхналогіі, інавацыйнай дзейнасці, медыцыны і фармацэўтыкі, спорту і турызму, хіміі і нафтахіміі, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, вытворчасці будматэрыялаў, кнігавыдання і паліграфіі.

На адкрытай пляцоўцы прадстаўлена некалькі дзясяткаў адзінак ААТ "Амкадор", ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "Лідаграпраммаш".

Тэгі: Візіты
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь