27 супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю ўдастоены дзяржаўных узнагарод

    За ўмелую арганізацыю службовай дзейнасці падраздзяленняў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, папярэджанне, выяўленне і спыненне злачынстваў у сферы эканамічнай бяспекі дзяржавы, узорнае выкананне службовых абавязкаў удастоены дзяржузнагарод 27 супрацоўнікаў КДК. Адпаведны Указ № 263 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    У прыватнасці, медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны начальнік упраўлення ўласнай бяспекі Дэпартамента фінансавых расследаванняў - памочнік Старшыні КДК Аляксандр Іваноў.

    Сярод удастоеных медаля "За бездакорную службу" І ступені - намеснік дырэктара ДФР КДК Андрэй Пракапук, начальнік упраўлення ДФР КДК па Гродзенскай вобласці Сяргей Вішанькоў, начальнік упраўлення ДФР КДК па Мінскай вобласці і Мінску Віктар Сяліцкі.