17 мнагадзетных жанчын Гродзенскай вобласці і Мінска ўзнагароджаны ордэнам Маці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагародзіў 17 мнагадзетных жанчын Гродзенскай вобласці і Мінска ордэнам Маці.

    Сярод удастоеных гэтай узнагароды сацыяльны работнік Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна Алена Кузьміч, хатняя гаспадыня з г.п.Юрацішкі Таццяна Лобач, работніца ТАА "Вазсэрвіс-С" Марыя Абрамовіч, зборшчык абутку СЗАТ "Отыка" Іна Гук, медсястра мінскага клінічнага радзільнага дома № 2 Любоў Спірыдонава.