Заснаваны геральдычныя сімвалы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

    Заснаваны геральдычныя сімвалы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый ведамства. Указам заснаваны эмблема, сцяг міністэрства, нагрудны знак "За заслугі ў сельскай гаспадарцы", а таксама зацверджаны палажэнні аб гэтых геральдычных сімвалах.

    Яшчэ адным Указам Кіраўніка дзяржавы заснаваны юбілейны медаль "100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі".