Віншаванне Зорану Міланавічу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Харватыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Зорана Міланавіча з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Харватыі.

    "Перакананы, што развіццё канструктыўных беларуска-харвацкіх адносін на прынцыпах павагі і даверу, пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах адпавядаюць інтарэсам нашых краін, а таксама будуць садзейнічаць умацаванню стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Зорану Міланавічу добрага здароўя і плённай дзейнасці на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і далейшага прагрэсу дружалюбнаму харвацкаму народу.