Віншаванне з Днём жанчын

    Дарагія суайчынніцы!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём жанчын.

    Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню.

    Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні.

    Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць.

    Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення ўсіх жаданняў.

    Аляксандр Лукашэнка