Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з прафесійным святам работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёння аграпрамысловы комплекс з'яўляецца адной з важнейшых галін нацыянальнай эканомікі. Дынамічнае развіццё вёскі было і застаецца нашым нязменным прыярытэтам.

    "За гістарычна кароткі тэрмін тут адбыліся сур'ёзныя змяненні: на палях працуе сучасная тэхніка, пабудаваны буйныя жывёлагадоўчыя комплексы і перапрацоўчыя прадпрыемствы, аснашчаныя па сусветных стандартах. Палепшаны і ўмовы жыцця сельскіх жыхароў: створаны аграгарадкі з развітой інфраструктурай і сацыяльнай сферай, - гаворыцца ў віншаванні. - У гэтым годзе сабраны добры ўраджай збожжа. Сфарміравана дастатковая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці. Усё гэта - вынік нястомнай працы вяскоўцаў, дзякуючы чаму забяспечана харчовая бяспека дзяржавы".

    Высокая якасць прадукцыі сельскай гаспадаркі дала магчымасць пашырыць рынкі яе збыту і значна ўмацаваць добра вядомы ў свеце брэнд "Зроблена ў Беларусі".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую ўдзячнасць тым, хто апрацоўвае палі, убірае ўраджай, працуе на фермах і перапрацоўчых прадпрыемствах, хто любіць сваю зямлю і добрасумленна працуе на карысць народа і роднай краіны. Прэзідэнт пажадаў ім, а таксама іх сем'ям шчасця, здароўя, міру і дабра.