Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

    Сёння мы падкрэсліваем значнасць гэтых неад'емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераізмам. Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі.

    Грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну працвітаючай. Прыемна, што цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай працай разам стварае навейшую гісторыю нашай краіны, з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі мінулага.

    Герб, сцяг і гімн - гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне.

    У гэты знамянальны дзень сардэчна жадаю вам, дарагія суграмадзяне, шчасця, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў на карысць любімай Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка