Віншаванне хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

    Светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць нам аб выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.

    Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб'ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку.

    Няхай узвышаныя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамадстве, а святочны велікодны настрой цягнецца як мага даўжэй.

    Хачу пажадаць вам душэўнай цеплыні, узаемаразумення ў сямейным асяроддзі, поспехаў ва ўсіх справах.

    Аляксандр Лукашэнка