Віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

    Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові. Ражджаство адорвае людзей дзіўным пачуццём у чаканні новага, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам.

    Светлыя калядныя святы пабуджаюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні. Запальваючы свечкі ў святую і ціхую ноч, давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру.

    Няхай радасць Ражджаства стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны, надасць сілы для новых спраў на карысць беларускага народа і Айчыны.

    Моцнага вам здароўя, шчасця, поспехаў у справах, утульнасці і згоды ў сем'ях.

    Аляксандр Лукашэнка