Віншаванне Вярхоўнаму Правіцелю Малайзіі, султану Паханга Абдуле Рыаятуддзіну Аль-Мустафе Білаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага Правіцеля Малайзіі, султана Паханга Абдулу Рыаятуддзіна Аль-Мустафу Білаха з Нацыянальным Днём Малайзіі.

    "Пацвярджаю імкненне Беларусі да пашырэння адносін з вашай краінай на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемнай выгады", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вярхоўнаму Правіцелю Малайзіі добрага здароўя і шчасця, а народу гэтай краіны - міру і поспехаў.