Віншаванне Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі, Султану Келантану Мухамаду V

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі, Султана Келантана Мухамада V з Нацыянальным Днём.
     
    «Паміж нашымі краінамі склаліся дружалюбныя адносіны, і я ўпэўнены, што пашырэнне беларуска-малазійскага ўзаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках мае добрыя перспектывы і будзе на карысць жыхароў абедзвюх дзяржаў», - гаворыцца ў віншаванні.