Віншаванне трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Мядзведзю

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя.

    "На працягу ўсёй працоўнай дзейнасці Вы былі цесна звязаны са спортам вышэйшых дасягненняў і ўнеслі велізарны ўклад у развіццё вольнай барацьбы, праславілі нашу Радзіму на міжнароднай арэне, стаўшы трохразовым алімпійскім чэмпіёнам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што легендарныя перамогі спартсмена вядомы ва ўсіх кутках свету. "Сёння Вы дзеліцеся сваімі ведамі і багацейшым вопытам з падрастаючым пакаленнем атлетаў, актыўна садзейнічаючы развіццю алімпійскага руху ў Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.