Віншаванне Святлане Алексіевіч з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

    "Ваша творчасць не пакінула раўнадушнай не толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах свету", - адзначыў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Шчыра рады за Ваш поспех. Вельмі спадзяюся, што Ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу".

    Прэзідэнт таксама пажадаў Святлане Алексіевіч здароўя, шчасця і новых творчых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.